unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ватацы, Ніна Барысаўна (бібліёграф ; літаратуразнавец ; 1908—1997)

    Месца нараджэння: г. Вендзен Ліфляндская губерня (цяпер г. Цэсіс, Латвія). Бібліёграф, літаратуразнавец, кнігазнавец. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, педагагічны факультэт, літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне (1930). У 1930–1936 і 1945–1990 гг. працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна (з 1945 г. – галоўны бібліятэкар аддзела беларускай літартуры і бібліяграфіі; у 1945–1948 гг. выконвала функцыі і абавязкі загадчыка аддзела). У 1936–1941 гг. у Архангельску, у краявой бібліятэцы. У час Вялікай Айчыннай вайны кіравала бібліятэкай эвакашпіталю № 1701, Ульянаўская вобласць (1942–1945). Па сумяшчальніцтву выкладала на бібліятэчным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1946–1956). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979).
    Аўтар-складальнік шэрагу бібліяграфічных паказальнікаў, літаратуразнаўчых публікацый і інш.

        Варыянтная форма імя
    Н. В. (1908—1997) (псеўданім)
    Саўчанка, Ніна Барысаўна (1908—1997) (прозвішча ў замужжы)

        Гл. таксама
    Ватаци, Нина Борисовна (библиограф ; литературовед ; 1908—1997) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
    С любовью о библиотеке : история библиотеки в воспоминаниях. — Минск, 2002. — С. 37.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
    Беларускія пісьменнікі (1917–1990). — Мінск, 1994.
    Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
    Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Класік беларускай літаратурнай бібліяграфіі Н. Б. Ватацы: да 100-годдзя з дня нараджэння. Дата звароту: 18.01.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере