unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Такары, вёска (Камянецкі раён)

    Вядома з другой паловы 16 ст. як шляхецкае ўладанне. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Высока-Літоўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1940 г. вёска – цэнтр Такарскага сельсавета Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1945 г. тэрыторыя сельсавета перададзена Польшчы. Пасля ўдакладнення дзяржаўнай мяжы з 1950 г. вёска ў Агародніцкім сельсавеце. З 1962 г. – у Камянецкім раёне.
    Знаходзіцца ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Тукары, вёска

        Гл. таксама
    Токари, деревня (Каменецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 18.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере