unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Камітэт па справах заходніх губерняў (Пецярбург)

    Камітэт па справах заходніх губерняў (1831–1848), вышэйшы дарадчы орган для выпрацоўкі законапалажэнняў і мерапрыемстваў па аслабленні польскага і ўмацаванні рускага ўплыву ў адносінах да Беларусі, Літвы, Правабярэжнай Украіны. Паслядоўна ажыццяўляў палітыку поўнай русіфікацыі далучаных тэрыторый. Створаны пасля падаўлення паўстання 1831 г. Прапанаваў пашырыць на далучаных да імперыі тэрыторыях зямельныя ўладанні рускіх дваран і чыноўнікаў, падараваўшы ім шматлікія прывілеі. Гэта выклікала чыстку дзяржаўных устаноў ад служачых мясцовага паходжання. Справаводства і навучанне было пераведзена на рускую мову. Паводле рэкамендацый камітэта было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. У 1832 г. ўлады закрылі Віленскі універсітэт. Яшчэ раней, у 1820 г., той жа лёс напаткаў Полацкую акадэмію. Камітэт разглядаў справы аб канфіскацыі маёнткаў удзельнікаў паўстання 1831 г. Спыніў сваю дзейнасць у 1848 г. Функцыі перададзены Кабінету міністраў.

        Варыянты назвы
    Асобы камітэт па справах заходніх губерняў (Пецярбург)
    Камітэт заходніх губерняў (Пецярбург)

        Гл. таксама
    Комитет по делам западных губерний (Петербург) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. – Мн., 1998. – С.530.
    http://bdg.press.net.by

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере