unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Інстытут пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)

    Па заключэнні Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 мая 1995 г. № 05/105-504 інстытут з'яўляецца правапераемнікам Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур.
    Адкрыта Беларускае аддзяленне Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур у 1925 г. на базе саўгаса "Лошыца-1". У 1931 г. на базе аддзялення Усесаюзнага інстытута раслінаводства ў "Лошыцы-1" створана Беларуская занальная доследная станцыя плодаагародніннай гаспадаркі, якая ўвайшла ў склад Наркамзема БССР. У 1956 г. на базе Беларускай плодаагародніннай доследнай станцыі і Русінавіцкай гародніна-бульбяной селекцыйнай станцыі створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбаводства.
    У 1964 г. інстытут перабазіраваны ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна на тэрыторыю вопытнай гаспадаркі "Русінавічы". У 1972 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы перайменаваны ў Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва. У 1990 г. на базе галіновых аддзелаў і лабараторый Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства ў складзе Заходняга рэгіянальнага аддзялення УАСГНІЛ. З 1992 г. інстытут уваходзіць у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. – РУП "Інстытут пладаводства НАН Беларусі". У 2006 г. інстытут увайшоў у склад Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па бульбаводстве і плодаагародніцтве" з назвай – Рэспубліканскае навукова-вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут пладаводства" (РУП "Інстытут пладаводства").

        Варыянты назвы
    Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)
    Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)
    Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)
    "Інстытут пладаводства", беларускае рэспубліканскае навукова-вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Інстытут пладаводства НАН Беларусі (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Інстытут пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    НАН Беларусі. Інстытут пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    РУП "Інстытут пладаводства" (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Усесаюзны інстытут прыкладной батанікі і новых культур. Беларускае аддзяленне (вёска Лошыца—1, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    "Лошыца", вучэбная ферма (вёска Лошыца—1, Мінскі раён)
    Институт плодоводства (поселок Самохваловичи, Минский район) (на іншай мове)
    Навукова-практычны цэнтр па бульбаводству і плодаагароднінаводству (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць) (больш шырокае паняцце)
    Беларуская занальная доследная станцыя плодаагародніннай гаспадаркі (вёска Лошыца—1, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Институт плодоводства Национальной академии наук Беларуси : 80 лет (1925–2005). – [Б.м.], 2005.
    Сайт Інстытута пладаводства.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере