unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скамарошкі, вёска (Стаўбцоўскі раён)

    Вядома з 1568 г. у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 16–18 стст. – у складзе Мірскага графства, затым Нясвіжскага графства. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 2-й пал. 19 – пач. 20 стст. – вёска ў Мірскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Мірскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. вёска ў Залужскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Мінскай вобласці. З 2011 г. – у Старасвержанскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Старасвержанскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Скоморошки, деревня (Столбцовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере