unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Уваскрэсенская Новаіерусалімская бібліятэка (Істра, Маскоўская вобласць)

    Уваскрэсенская Новаіерусалімская бібліятэка вядома з 17 ст. пры Новаіерусалімскім манастыры і асабліва славілася тым, што к канцу 17 стагоддзя налічвала больш за 600 кніг – колкасць па тым часе вельмі значная. Аснову бібліятэкі складалі асабістыя кнігі патрыярха Нікана, якія той перадаў манастыру ў 1661 г. Сярод іх было шмат унікальных грэчаскіх рукапісных кніг. У Новым Іерусаліме захоўваліся і такія знакамітыя помнікі, як Ізборнік Святаслава 1073 года, Юр'еўскае евангелле, Уваскрэсенская і Ніканаўская летапісы. Вывезеныя ў 1674 г. кнігі папоўнілі Патрыяршую (пазней Сінадальную) бібліятэку. Астатнія грэчаскія рукапісныя і друкаваныя кнігі захоўваліся ў бібліятэцы Уваскрэсенскага Новаіерусалімскага манастыра, адкуль ў складзе ўсяго збору ў 1906–1907 гг. былі перададзены ў Сінадальную бібліятэку, а ў 1920 годзе паступілі адтуль у Гітарычны музей і цяпер складаюць Уваскрэсенскі збор аддзела рукапісаў Дзяржаўнага Гістарычнага музея. Асноўная частка друкаваных кніг Новаіерусалімскай бібліятэкі, якія засталіся, загінула ў 1941 годзе. У 1950-х гадах з Уладзімірскага абласнога музея ў Істру паступілі рускія і заходне-еўрапейскія рукапісныя і друкаваныя кнігі 16–19 стст. з Флорышчавай пустыні , Суздальскага архіерэйскага дома і Пераслаўскай семінарыі.

        Варыянты назвы
    Новаіерусалімская бібліятэка (Істра, Маскоўская вобласць)

        Гл. таксама
    Воскресенская Новоиерусалимская библиотека (Истра, Московская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере