unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў", грамадская арганізацыя

    "Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў", грамадская культурна-асветніцкая і літаратурна-мастацкая арганізацыя. Існавала ў Мінску ў 1898–1906 гг. Створана на аснове музычна-драматычнага таварыства (1888–1898). Таварыствам кіраваў савет старэйшын з 10 чалавек. Паводле статута (зацверджаны ў 1899 г.) мела на мэце развіццё і папулярызацыю прафесійнага і аматарскага мастацтва, мастацкай адукацыі. Мела літаратурную, тэатральна-драматычную, музычную і мастацкую секцыі, бібліятэку, тэатральную залу. Літаратурная секцыя наладжвала лекцыі, дыспуты, чытанне рэфератаў. У рэпертуары аматарскага тэатра былі п'есы А.Астроўскага, М.Гогаля, Л.Талстога, М.Горкага, М.Лермантава, Ф.Дастаеўскага. Мастацкая секцыя праводзіла выстаўкі жывапісу, графікі, фатаграфіі. Музычная секцыя мела аркестр, клас па тэорыі харавых спеваў. Пад уплывам рэвалюцыйнага руху 1905 г. масавыя мерапрыемствы перараслі ў антыўрадавыя дэманстрацыі. Паводле данясення мінскага губернатара П.Курлава, члены арганізацыі падазраваліся ў нядобранадзейнасці. У 1906 г. дзейнасць таварыства была прыпынена. Маёмасць і даўгі перададзены новаўтворанаму Мінскаму літаратурна-артыстычнаму таварыству.

        Варыянты назвы
    Грамадская арганізацыя "Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў"
    Мінскае літаратурна-артыстычнае таварыства (наступны загаловак)
    Музычна-драматычнае таварыства (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    "Минское общество любителей изящных искусств", общественная организация (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. – Мн., 2000. – С.415–416.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере