unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Талачын, горад (Віцебская вобласць)

    Упершыню ўпамінаецца ў 1433 г. як горад у Вялікім княстве Літоўскім. З сярэдзіны 16 ст. – гандлёвае мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1772 г. усходняя частка мястэчка ўвайшла ў склад Расійскай імперыі і стала называцца Стары ці Рускі Талачын, а заходняя частка – Зарэчны ці Новы Талачын. Стары Талачын – цэнтр Стараталачынскай воласці Копыскага, а з 1861 г. – Аршанскага павета. Новы Талачын – цэнтр Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерніі. З 1920 г. у складзе Віцебскай губерніі РСФСР. З 1924 г. – цэнтр Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР (да 1930 г.). З 1938 г. у Віцебскай вобласці. З 27.09.1938 г. – гарадскі пасёлак. З 1955 г. – горад.
    Цэнтр Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на р. Друць.

        Варыянтная форма назвы
    Зарэчны Талачын, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Новы Талачын, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Рускі Талачын, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Стары Талачын, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Толочин, город (Витебская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
    Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыкл. давед. — Мн., 2004.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере