unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Александрыйская праваслаўная царква

    Адна са старажытнейшых памесных аўтакефальных цэркваў. У 2 ст. у Егіпце была створана епіскапская кафедра, якая пазней сфарміравалася ў самастойную царкву. У пачатку 16 ст. пасля заваявання Егіпта туркамі-асманамі царква прыходзіць у заняпад і пападае ў падпарадкаванне да Канстанцінопальскага патрыярха. Цяпер самастойная. На чале стаіць патрыярх. Юрысдыкцыя Александрыйскай праваслаўнай царквы распаўсюджваецца на ўсю Афрыку. Царква мае 1 архіепіскопію і 13 мітраполій, больш за 160 храмаў, 3 манастыры. Афіцыйны друкаваны орган – журнал "Пантенос".

        Гл. таксама
    Александрийская православная церковь (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Христианство : словарь. – М., 1994. – С.17.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере