unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Армія Андэрса

    Агульнавайсковыя злучэнні польскага Лонданскага эмігранцкага ўрада ў складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе ў Другую сусветную вайну. Камандуючы – генерал У. Андэрс.
    Створана на тэрыторыі СССР у жніўні 1941 – сакавіку 1942 г. як польская армія ў СССР. Да жніўня 1942 г. падпарадкоўвалася камандаванню Чырвонай Арміі. У сакавіку – красавіку і жніўні 1942 г. са згоды савецкага ўрада эвакуіравана ў Іран і Ірак. У выніку аб'яднання з Войскам Польскім створана Польская армія, якая дзейнічала на тэрыторыі Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу вылучаны Другі польскі корпус, які удзельнічаў у аперацыях саюзнікаў у Паўночнай Афрыцы, Італьянскай кампаніі 1943–1945 гг. Пасля Другой сусветнай вайны многія салдаты-беларусы з арміі Андэрса склалі частку беларускай эміграцыі.

        Варыянты назвы
    Armia Andersa (польская мова)
    Armia Polska na Wschodzie (польская мова)
    Андэрса армія

        Гл. таксама
    Польскі корпус (2)
    Армия Андерса (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере