unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Горы-Горацкі земляробчы інстытут (Горкі)

    Горы-Горацкі земляробчы інстытут існаваў у г. Горкі Магілёўскай вобласці ў 1848–1864 і 1919–1925 гг.
    Установа адкрыта ў 1840 г. як Горы-Горацкая земляробчая школа (указ Сената аб заснаванні школы выдадзены ў 1836 г.). Мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 г. вышэйшы разрад (2-і) рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 г. ніжэйшы разрад (1-ы) пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.
    За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 г. зноў адноўлены ў Горках пад назвай Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. 5 жніўня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР прыняў пастанову аб зліцці інстытута з Беларускім інстытутам сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (заснаваны ў Мінску ў 1922 г.) і на яго базе ўтворана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1931 г. акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 г. яны зноў аб'яднаны ў адну навучальную ўстанову – Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 г. перайменаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пазней – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

        Варыянты назвы
    Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (Горкі) (наступны загаловак)
    Горы-Горацкая Вышэйшая сельскагаспадарчая школа (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Горы-Горецкий земледельческий институт (Горки) (на іншай мове)
    Горы-Горацкая земляробчая школа (Горкі) (папярэдні загаловак)
    Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (наступны загаловак)
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) (наступны загаловак)
    Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Могилевщина / Юрий Татаринов. ― Минск, 2007.
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Alma Mater - образование".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере