unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Боркавічы, аграгарадок (Верхнядзвінскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1514 г. як маёнтак у Полацкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. У 1785 г. Боркавічы (Беркавічы) – сяло ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1866 г. – станцыйны пасёлак у Філіпоўскай воласці Дрысенскага павета. З 1924 г. – у БССР, цэнтр Боркавіцкага сельсавета Валынецкага раёна Полацкай акругі (да 1930 г.). З 1929 г. – цэнтр Боркавіцкага раёна, з 1931 г. – у Дрысенскім раёне. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – зноў у Віцебскай абласцях. З 1959 г. – цэнтр сельсавета Дрысенскага, з 1962 г. – Верхнядзвінскага раёнаў. З 15.06.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Боркавіцкага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Дрыса.

        Варыянтная форма назвы
    Беркавічы, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Борковичи, агрогородок (Верхнедвинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 11.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере