unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзяржаўная публічная гістарычная бібліятэка Расіі (Масква)

    Бібліятэка вядзе сваю гісторыю са студзеня 1863 г., калі была адкрыта ў якасці бясплатнай агульнадаступнай Чарткоўскай бібліятэкі ў асабняку Чартковых на Мясніцкай вуліцы ў Маскве. У 1873–1887 гг. насіла назву Маскоўскай гарадской Чарткоўскай публічнай бібліятэкі. З 1887 г. уваходзіла ў склад бібліятэкі Імператарскага расійскага (затым Дзяржаўнага) гістарычнага музея; у 1922 г. атрымала статус "Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі" пры музеі. У 1934 г. бібліятэка была выдзелена са складу музея ў якасці самастойнай установы і стала насіць назву "Дзяржаўная навуковая гістарычная бібліятэка" Наркамасветы РСФСР, у музейнай калекцыі засталося толькі 70 тысяч кніг (пераўтворана ў ведамаснае падраздзяленне ДГМ). З 1938 г. – Дзяржаўная публічная гістарычная бібліятэка РСФСР. З 1991 г. – Дзяржаўная публічная гістарычная бібліятэка Расіі.

        Варыянты назвы
    ДПГБ (Масква) (скарачэнне)
    ДПГБ Расіі (Масква) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Государственная публичная историческая библиотека России (Москва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большой российский энциклопедический словарь. — Москва, 2003. — С. 159.
    Сайт Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкі Расіі. Дата звароту: 31.01.2022.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 31.01.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере