СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат |
Заснаваны ў 1879 г. у Навабеліцы як запалкавая фабрыка "Везувій". У 1932 г. на яе базе створаны дрэваапрацоўчы камбінат. У 1937 г. фабрыка аб'яднаная з фанерным заводам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У гады вайны на камбінаце было наладжана вытворчасць лыжаў для самалётаў, скрыняў для снарадаў і іншых вырабаў для патрэб фронту, а прадпрыемства эвакуіравана ў Сталінград. У 1943 г. адроджаны як фанерна-запалкавы камбінат. У 1971 г. на базе Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната было створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў". У яго склад, на правах філіялаў ўвайшлі: фанерна-запалкавы камбінат, мэблевая фабрыка "Прагрэс" (да 1995 г.) і ў 1980 г. – Гомельскі леспрамгас. У 1997 г. шляхам пераўтварэння арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Гомельдрэў" створана ААТ "Гомельдрэў".
Варыянты назвы
"Везувій", запалкавая фабрыка (Навабеліца) (папярэдні загаловак) |
"Гомельдрэў", вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне (наступны загаловак) |
Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
"Гомельдрэў", вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне |
Гомельский фанерно-спичечный комбинат (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
Сайт ААТ "Гомельдрэў".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |