unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат

    Заснаваны ў 1879 г. у Навабеліцы як запалкавая фабрыка "Везувій". У 1932 г. на яе базе створаны дрэваапрацоўчы камбінат. У 1937 г. фабрыка аб'яднаная з фанерным заводам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У гады вайны на камбінаце было наладжана вытворчасць лыжаў для самалётаў, скрыняў для снарадаў і іншых вырабаў для патрэб фронту, а прадпрыемства эвакуіравана ў Сталінград. У 1943 г. адроджаны як фанерна-запалкавы камбінат. У 1971 г. на базе Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната было створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў". У яго склад, на правах філіялаў ўвайшлі: фанерна-запалкавы камбінат, мэблевая фабрыка "Прагрэс" (да 1995 г.) і ў 1980 г. – Гомельскі леспрамгас. У 1997 г. шляхам пераўтварэння арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Гомельдрэў" створана ААТ "Гомельдрэў".

        Варыянты назвы
    "Везувій", запалкавая фабрыка (Навабеліца) (папярэдні загаловак)
    "Гомельдрэў", вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне (наступны загаловак)
    Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    "Гомельдрэў", вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне
    Гомельский фанерно-спичечный комбинат (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Сайт ААТ "Гомельдрэў".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере