unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Валеўка, аграгарадок (Навагрудскі раён)

    Згадваецца пад назвай Валаўка (Валовка) у 1559 г., у Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Упамінаецца ў 1601 г. ва ўспамінах Ф. М. Еўлашэўскага, беларускага грамадскага дзеяча. У 17 ст. у складзе Навагрудскага ваяводства ВКЛ. У канцы 18 ст. набыло статус мястэчка. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Навагрудскага павета Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1843 г. – Мінскай губерняў. З 1.01.1919 г. – у БССР. З 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. – у БССР, з 1921 г. – у Польшчы, вёска ў Райцаўскай воласці Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Валеўскага раёна Баранавіцкай вобласці, з лістапада 1940 г. – цэнтр сельсавета Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1962 г. – у Навагрудскім раёне. З 25.05.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Валеўскага сельсавета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Нёўда, каля возера Свіцязь.

        Варыянтная форма назвы
    Валаўка, паселішча (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Валевка, агрогородок (Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 07.09.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере