unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Радзюкі, аграгарадок (Шаркаўшчынскі раён)

    Вядомы ў канцы 18 ст. як вёска ў маёнтку Хвастова ва ўладанні Бжастоўскіх, у Ашмянскім павеце. З 1793 г. у Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, з 1843 г. – у Віленскай губернях. У 1866 г. існавалі побач 2 фальваркі пад назвай Радзюкі ў Ігуменскай воласці. У пачатку 20 ст. маёнткі Радзюкі 1 і Радзюкі 2 належалі Бароўскім. З сярэдзіны лютага 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. З 01.01.1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З верасня 1919 г. да пачатку ліпеня 1920 г. і з сярэдзіны кастрычніка 1920 г. акупіраваны войскамі Польшчы. З 31.07.1920 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, фальваркі Радзюкі 1 і Радзюкі 2 у Шаркаўшчынскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Слабодкаўскім сельсавеце Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай вобласці. У 1946 г. – у Савіцкаўскім сельсавеце. З 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці, у Дулінаўскім сельсавеце. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З 1962 г. – у Мёрскім, з 1965 г. – у Глыбоцкім, з 1966 г. – у Шаркаўшчынскім раёнах. З 1988 г. – цэнтр Радзюкоўскага сельсавета. З 22.04.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Радзюкоўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, каля р. Бярозаўка.

        Гл. таксама
    Радюки, агрогородок (Шарковщинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 20.09.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 20.09.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере