unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзяніскавічы, вёска (Ганцавіцкі раён)

    Вядома з 15 ст., упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1473 г. як прыватнае сяло ў складзе Трокскага ваяводства ВКЛ, з 1569 г. Рэчы Паспалітай. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць Радзівілаў. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. вёска – цэнтр сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. З 1954 г. у Брэсцкай вобласці. З 1962 па 1966 гг. – у Ляхавіцкім раёне. Да 1965 г. у склад сельсавета ўваходзілі таксама вёскі Дзяніскавічы 2-я і Дзяніскавічы 3-я (далучаны да вёскі Дзяніскавічы, да 1962 г. назва Еськавічы).
    Цэнтр Дзяніскавіцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Еськавічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Денисковичи, деревня (Ганцевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 07.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере