unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Навасёлкі, аграгарадок (Навасёлкаўскі сельсавет; Петрыкаўскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мінскім ваяводстве. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі. У 1816 г. – у Мазырскім павеце Мінскай губерні. З 1924 г. – цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета Капаткевіцкага, з 1931 г. – Петрыкаўскага, з 1935 г. – Капаткевіцкага, з 1962 г. – Петрыкаўскага раёна ў Мазырскай (да 1930 г. і з 1935 да 1938 гг.) акрузе, з 1938 г. – Палескай, з 1954 г. – Гомельскай абласцей. У 1989 г. у вёсцы быў адкрыты дом-музей дзеда Талаша, народнага героя, удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў 1918–1920 гг. і ў часы Вялікай Айчыннай вайны. З 16.04.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр сельсавета ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

        Гл. таксама
    Новоселки, агрогородок (Новоселковский сельсовет; Петриковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1986.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.12.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере