unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лунна, аграгарадок (Мастоўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў 1503 г. пад назвай Луннае ў складзе Гродзенскага павета Трокскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска падзялялася на дзве часткі – каралеўскае мястэчка і прыватнаўласніцкія землі, якія належалі Сапегам. На прыватных землях сфармавалася мястэчка Воля, якое атрымала сваю назву верагодна ў 1785 г., калі пасля пажару ў Лунна сюды перасяліліся яўрэі. Таму ў літаратуры часта сустракаецца назва Лунна-Воля. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр Лунненскай воласці ў Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. З 1886 г. – мястэчка. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – рабочы пасёлак, цэнтр Лунненскага сельсавета Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія стварылі тут канцлагер. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1955 г. – вёска. З 1962 г. – у Гродзенскім, з 1965 г. – у Мастоўскім раёнах. З 04.05.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Лунненскага сельсавета Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Луна, аграгарадок
    Луна-Воля, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Лунна-Воля, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Луннае, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Лунно, агрогородок (Мостовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере