unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мілашова, вёска (Мёрскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1567 г. – маёнтак Мілашова ў Браслаўскім павеце. У 1-й пал. 18 ст. – вёска ў Браслаўскім павеце, у складзе маёнтка Друя, уласнасць Сапегаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губерні. У 1865 г. – у Друйскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні, у складзе маёнтка Ідолта. З лютага да лістапада 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З верасня 1919 г. да ліпеня 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Друйскай гміне Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1926 г. – у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – вёска ў Павяцкім сельсавеце Мёрскага раёна Вілейскай вобласці. З верасня 1944 г. – у Полацкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. Са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці.
    Знаходзіцца ў Павяцкім сельсавеце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Милашёво, деревня (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 06.05.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 06.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере