unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Груздава, вёска (Маладзечанскі раён)

    У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 16 ст. У 1567 г. – сяло, шляхецкая ўласнасць. У 18 ст. – маёнтак паноў Дзядзерак. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1800 г. – сяло Груздава, уласнасць памешчыка К. Дзядзеркі ў Вілейскім павеце. У другой пал. 19 ст. сяло у складзе маёнтка Груздава. Непадалёку ад сяла знаходзілася в. Груздава, якая адносілася да маёнтка Свечкі. У пачатку 20 ст. існавалі Груздава 1-е і Груздава 2-е. Сяло Груздава адносілася да Палачанскай воласці. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Лебедзеўскай гміне Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. – у Палачанскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З 20.09.1944 г. – у Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. – у Мінскай абласцях. У 1966 г. у склад вёскі ўвайшла в. Блудава.
    Знаходзіцца ў Палачанскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Груздово, деревня (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 26.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере