unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Навагрудак, горад (Гродзенская вобласць)

    Паводле археалагічных даследаванняў паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы 10 ст., пазней – вакольны горад. Прыкладна праз паўстагоддзя на Замкавай гары пабудаваны дзядзінец. Першае верагоднае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1044 г. і звязана з паходам Яраслава Мудрага на Літву. Летапісныя варыянты назвы горада – Новогород, Новгородок, Новогородок, Новый городок і інш. У 13–14 стст. Навагрудак – цэнтр удзельнага Навагрудскага княства. У 1252 г. навагрудскі князь Міндоўг каранаваўся ў Навагрудку як кароль літоўскі, на падставе чаго шэраг гісторыкаў лічыць з гэтага часу Навагрудак сталіцай ВКЛ. У 1507 г. ўтворана Навагрудскае ваяводства. У 1511 г. горад атрымаў магдэбургскае права. З 1795 г. ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр ваяводства і павета. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Гродзенскай вобласці.
    Цэнтр Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Наваградак, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Новогрудок, город (Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере