unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Песняры", беларускі дзяржаўны ансамбль (Мінск)

    "Песняры" – ансамбль пад кіраўніцтвам У. Р. Мулявіна, створаны ў Мінску ў 1969 г. з назвай ВІА "Лявоны". У тым жа годзе перайменаваны ў "Песняры".
    У аснове стылю "Песняроў" беларускі фальклор: у рэпертуары эстрадныя апрацоўкі народных песень. Ансамбль паставіў дзве рок-оперы на вершы Янкі Купалы: "Песня аб долі" і "Гусляр". У 1998 г. ансамбль раскалоўся – утварыліся два калектывы: "Песняры" і "Беларускія песняры".
    У 2009 г. некалькі розных музычных калектываў мелі ў сваёй назве слова "Песняры" і выкарыстоўвалі стары рэпертуар легендарнага ансамбля: "Беларускія песняры" (заснаваны ў 1998 г., касцяк – класічны склад), Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" (лічыцца афіцыйным правапераемнікам "старых" "Песняроў", аднак складаецца з маладых музыкаў, у "старых" Песнярах не ўдзельнічалі), "Песняры" п / к Л. Барткевіча (адкалоліся ад БДА ў 2003 г.), група "Лявоны-Песняры" п / к ударніка класічнага складу А. Дзямешка (распалася ў 2006 г. з яго смерцю), гурт "Лявоны", адкалоліся ад "Песняроў" Барткевіча ў 2008 г., выконваюць песні "Песняроў" і складаюцца з маладых музыкантаў, ніхто з якіх не ўдзельнічаў у "Песнярах" да 1998 г.
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь лічыць, што ўсе групы і асобныя выканаўцы, якія выкарыстоўваюць назву "Песняры" на тэрыторыі Расіі і іншых краін СНД, нелегітымныя, акрамя ансамбля "Беларускія песняры" і Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", якія з'яўляюцца законнымі правапераемнікамі легендарнага калектыву, створанага У. Мулявіным.

        Варыянты назвы
    "Pesnyary", беларускі дзяржаўны ансамбль (Мінск)
    Ансамбль "Песняры" (Мінск)
    БДА "Песняры" (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" (Мінск)
    Вакальна-інструментальны ансамбль"Песняры" (Мінск)
    ВІА "Песняры" (Мінск)
    Група "Песняры" (Мінск)
    "Лявоны", вакальна-інструментальны ансамбль (Мінск) (папярэдні загаловак)
    "Песняры", вакальна-інструментальны ансамбль (Мінск)

        Гл. таксама
    "Песняры", белорусский государственный ансамбль (Минск) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Википедия".
    Официальный сайт ансамбля "Песняры".
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере