unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каробчыцы, вёска (Гродзенскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1558 г. сяло Растаўляны (Каропчыцы) Лабенскага двара Гродзенскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага. У 1783 г. фальварак Каробчыцы Гродзенскай эканоміі Троцкага ваяводства. З 1795 г. у складзе Усходняй Прусіі, з 1807 г. у Расійскай імперыі, з 1808 г. у Беластоцкай вобласці, з 1842 г. у Гродзенскай губерні. У 1904 г. вёска ў Круглянскай воласці Саколкаўскага павета. З 1919 г. – у БССР. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, фальварак у Горніцкай гміне Гродзенскага павета, а вёска – у Кузніцкай гміне Саколкаўскага павета. З 1939 г. – у БССР, у Беластоцкай вобласці, з 1940 г. – у Гродзенскім раёне. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1989 г. – у Баранавіцкім, з 2002 г. – у Капцёўскім сельсаветах.
    Знаходзіцца ў Капцёўскім сельсавеце Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Каробчыцы, фальварак (папярэдні загаловак)
    Каропчыцы, сяло (папярэдні загаловак)
    Растаўляны, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Коробчицы, деревня (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    К истории имения Колбасин и фольварка Коробчицы / Валерий Черепица // Румлёўскія старонкі: турыстычны патэнцыял нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны Панямоння : матэрыялы III адкрытай рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства "Румлёўскія чытанні" (Гродна, 19 лютага 2009 г.). ― Гродна, 2010. ― С. 34―40.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 22.03.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере