unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту

    Надзвычайнае аб’яднанне партыйных, грамадскіх арганізацый Мінска, салдацкіх камітэтаў на чале з Франтавым камітэтам Заходняга фронту. Створана 7–9 лістапада 1917 г. з мэтай захавання ўлады Часовага ўрада ў час Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 г. Большасць членаў камітэта складалі эсэры, меншавікі і бундаўцы. Праграма камітэта прадугледжвала захаванне ўлады Часовага ўрада. Камітэт абвясціў сябе часовай уладай на ўсім Заходнім фронце і ў прыфрантавой паласе да склікання Устаноўчага сходу. Загадам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ад 17 лістапада камітэт распушчаны.

        Варыянты назвы
    КВР (скарачэнне)
    Комитет спасения революции Западного фронта (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Падзеі ў Мінску напрыканцы кастрычніка – пачатку лістапада 1917 г. у асвятленні гістарычнай літаратуры / М. Я. Сяменчык // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия 5, История, философия, филология. — 2010. — Вып. 18. — С. 54—58. (3Ок6356)
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере