unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маскоўска-Беларуска-Балтыйская чыгунка

    Маскоўска-Беларуска-Балтыйская чыгунка, назва ў 1922–1936 гг. сеткі чыгуначных ліній, якія звязвалі БССР з цэнтрам РСФСР, Заходняй Еўропай і Прыбалтыкай. Яе стварэнню папярэдічала далучэнне паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Заходняй Беларусі да Польшчы, у выніку чаго граніца перарэзала большасць магістралей на тэрыторыі БССР. Утворана ў 1922 г. шляхам аб'яднання Аляксандраўскай і Маскоўска-Балтыйскай чыгунак. У 1936 г. у выніку разбуйнення Маскоўска-Беларуска-Балтыйская чыгунка падзелена на Калінінскую і Заходнюю, а Заходняя – на Беларускую і Маскоўска-Кіеўскую чыгункі.

        Варыянты назвы
    Маскоўска-Беларуска-Балтыйская чыгунка
    МББ чыгунка (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Московско-Белорусско-Балтийская железная дорога (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере