unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)

    Помнік архітэктуры 16–18 стст. Уключае палац, размешчаны ў замкавых умацаваннях, і некалькі паркаў. Замак закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткай у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад горада. Разбураны ў 1706 г. Адноўлены і перабудаваны ў стылі барока пасля 1726 г. архітэктарам К. Ждановічам. За замкавымі ўмацаваннямі размяшчаліся жылыя, гаспадарчыя і вытворчыя памяшканні, тэатр. У 1809 г. комплекс рэстаўрыраваны (архітэктар М. Цэйзік). Паркі пейзажнага тыпу закладзены ў 1879 г. каля замка ў пойме р. Уша. Плошча з вадаёмамі каля 100 га. Складаецца з 5 аўтаномных ландшафтных зон. Вядзецца рэстаўрацыя замка. У 2005 г. комплекс уключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

        Гл. таксама
    Нясвіжскі замак (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)
    Несвижский дворцово-парковый комплекс (Несвиж, город; Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере