unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Базельскі сабор (1431—1449)

    Базельскі сабор – сабор каталіцкай царквы, які засядаў у 1431–1449 гг. спачатку ў Базэлі, Швейцарыя, з 1448 г. – у Лазане. Сабор быў скліканы папам Марцінам V у 1431 г. для рэфармавання царквы, ўрэгулявання ваеннага канфлікту з гусітамі і ўз'яднання Заходняй і Усходняй цэркваў. Яшчэ да адкрыцця сабора Марцін V памёр. У рэчаіснасці сабор стаў арэнай барацьбы папы і сабора за вярхоўную ўладу.
    Сабор пайшоў на ўступкі чашнікам у пытаннях культу. Абвясціў услед за Канстанцкім саборам 1414–1418 гг. верхавенства сабораў над папай; аднак папства адстаяла вярхоўную ўладу над саборамі. Дзеянні Базельскага сабора падарвалі аўтарытэт каталіцкай царквы і падрыхтавалі глебу для Рэфармацыі XVI стагоддзя.

        Варыянты назвы
    Sobor Bazylejski (1431—1449) (польская мова)
    Базельский собор (1431—1449) (руская мова)
    Базельскі ўсяленскі сабор (1431—1449)

        Крыніцы iнфармацыі
    Mistrz Jakób z Paradyża i Uniwersytet Krakowski w okresie Soboru Bazylejskiego / napisał: ks. Jan Fijałek. ― Kraków, 1900. (И95359)
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере