unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Антаневіч, Уладзімеж (археалаг ; этнограф ; 1893—1973)

    Месца нараджэння: г. Самбар (зараз Львоўская вобласць Украіны). Польскі археолаг, этнограф, педагог. Адукацыю атрымаў ва ўніверсітэтах: г. Львова (Украіна), г. Кракава (Польшча), г. Вены (Аўстрыя), г. Парыжа (Францыя), г. Прагі (Чэхія). Доктар навук (1918), прафесар (1928). Правадзейны член Польскай акадэміі навук (1952). У 1920–1963 гг. працаваў у Варшаўскім універсітэце: кіраўнік кафедры археалогіі, дэкан факультэта гуманітарных навук (1934–1936), рэктар (1936–1939). У 1925–1934 гг. выкладаў у Віленскім універсітэце.
    Навуковыя інтарэсы: дагістарычная археалогія; старажытная гісторыя і этнаграфія польскіх зямель; рэлігія старажытных славян; гісторыя старажытнага мастацтва (у тым ліку Літвы, Беларусі і Украіны).

        Варыянтная форма імя
    Антоневич, Влодзимеж (1893—1973) (руская мова)

        Гл. таксама
    Antoniewicz, Włodzimierz (археолаг ; этнограф ; 1893—1973) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Włodzimierz Antoniewicz profesor z Warszawy / Stefan Karol Kozłowski. — Warszawa, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996. (Год смерці: 1968.)
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993. (Год смерці: 1968.)
    Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 1993. (Год смерці: 1968.)
    Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2009. (Год смерці: 1973.)
    Сайт "VIAF". Год смерці: 1973. Дата звароту: 05.11.2021.
    Сайт "Wikipedia" (на польскай мове). Год смерці: 1973. Дата звароту: 05.11.2021.
    Сайт Википедия". Форма імя на рускай мове: Антоневич Влодзимеж. Год смерці: 1973. Дата звароту: 05.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере