unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ордэн баніфратраў

    Баніфратры (лац. Ordo Hospitalarius Sancti Joannis de Deo, OH), ордэн баніфратраў, "міласэрныя браты" – манаскі ордэн Рымска-каталіцкай царквы, заснаваны ў 1537 г. св. Янам Божым ў Гранаде, Іспанія. У 1571 г. папа рымскі Пій V зацвердзіў статут баніфратраў, ў 1586 г. Папа Сікст V надаў ім статут ордэна. У XVII стагоддзі ордэн інтэнсіўна развіваўся ў Іспаніі і Італіі. Таксама бальніцы ордэна былі заснаваны ў Францыі, Германіі і Польшчы (першы цэнтр і шпіталь у Рэчы Паспалітай заснаваны ў Кракаве ў пачатку XVII ст.). На тэрыторыі Беларусі браты стварылі шпіталі ў Вільні, Навагрудку, Мінску, Гродна і іншых гарадах. Схільнасць братоў ордэна развіваць самыя сучасныя метады лячэння спрыяла агульнаму развіццю медыцыны, у тым ліку і свецкай. У XIX і XX стст. братамі былі заснаваны манастыры за межамі Еўропы – у Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі.
    Галоўная задача ордэна – клопат за хворых. Практычна ўсе браты ордэна працуюць у бальніцах – альбо якія належаць ордэну, альбо ў свецкіх.

        Варыянты назвы
    OH (скарачэнне, лацінская мова)
    Ordo Hospitalarius Sancti Ioannis de Deo (лацінская мова)
    Szpital Zakonu Bonifrantrów św. Iana Grandego (польская мова)
    Zakon Szpitalny Świętego Jana Bożego (польская мова)
    Баніфратры
    Ордэн братоў міласэрнасці святога Яна Божага
    Шпітальны ордэн святога Яна Божага

        Гл. таксама
    Орден бонифратров (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Szpital Bonifrartrów w Krakowie w XVII―XVIII wieku / Helena Komarynska. ― Lublin, 2010. ― (Źródła i monografie / Towarzystwo Naukowe Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego Jana Pawła II ; 347). (Prace z dziejów szkolnictwa i opieki społecznej w Polsce ; t. 2).
    Сайт «Википедия».
    Сайт "Wikimedia Commons".
    Электронная версія часопіса "Arche".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере