unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальныя ўзброеныя сілы (Польшча)

    Нацыянальныя ўзброеныя сілы (NSZ) – польская падпольная ваенная арганізацыя, якая дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны перыяд. Заснавана ў 1942 г. на чале з палкоўнікам І. Ацэвічам (I. Oziewicz – псеўданім "Чэслаў") у выніку аб'яднання некалькіх ультра-нацыяналістычных арганізацый. З 1944 г. кіраўнікі арганізацыі часта мяняліся.
    Нацыянальныя ўзброеныя сілы налічвалі да 80 000 чалавек і вялі актыўныя баявыя дзеянні не толькі супраць германскіх войскаў і паліцыі, але і супраць савецкіх і польскіх партызанаў-камуністаў, а таксама супраць савецкіх дыверсійных груп і атрадаў Украінскай паўстанцкай арміі (УПА). Яны распраўляліся таксама з украінскім і яўрэйскім насельніцтвам.
    Пасля абвяшчэння Польскай Народнай Рэспублікі некаторыя баявыя арганізацыі Нацыянальных узброеных сіл працягвалі ўзброеную барацьбу да сярэдзіны 1950-х гг.

        Варыянты назвы
    Narodowe Siły Zbrojne (Польшча) (польская мова)
    National Armed Forces (Польшча) (англійская мова)
    NSZ (Польшча) (скарачэнне, польская мова)
    Национальные вооруженные силы (Польша) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере