unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Еўрапейскі Саюз

    Міжнародная арганізацыя інтэграцыйнага тыпу, якая аб'ядноўвае 28 дзяржаў (інфарм. на 2015 г.) ў адпаведнасці з Маастрыхтскім Дагаворам (1992 г.) на базе Еўрапейскіх супольнасцяў. У 1995 г. да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя, Швецыя. У 2004 г. тэрыторыя ЕС пашырылася за кошт Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Славеніі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Кіпра і Мальты. У 2007 г. далучыліся Балгарія і Румынія, у 2013 г. – Харватыя. У ЕС створаны адзіны ўнутраны рынак, зняты абмежаванні на вольнае перамяшчэнне тавараў, капіталаў, рабочай сілы паміж краінамі, утворана адзіная валютная сістэма з адзінай кіруючай грашова-крэдытнай установай.
    Асноўнымі ўстановамі ЕС з'яўляюцца Еўрапейская супольнасць, Савет міністраў, Еўракамісія, Еўрапарламент, Еўрапейскі суд і Еўрапейскі цэнтральны банк.

    Да 1993 г. гл.: Еўрапейская эканамічная супольнасць.

        Варыянты назвы
    EU (англійская мова)
    European Union (англійская мова)
    ЕС (скарачэнне)
    Еўрасаюз

        Гл. таксама
    Европейский Союз (на іншай мове)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (папярэдні загаловак)
    Еўрапейская супольнасць (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Асноўныя факты пра Еўрапейскі саюз : аб'ектыўна і нефармальна / А. В. Бабкіна, Т. М. Міхалёва, А. А. Несцерава. ― Мінск, 2015.
    Всемирный энциклопедический словарь / Адамчик Владимир Вячеславович [и др.]. ― Минск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006.
    Европейский союз / А. В. Русакович. — Минск, 2004.
    Энциклопедия международных организаций. [В 3 т.]. Т. 1. Международные межправительственные организации. — Санкт-Петербург, 2003.
    Сайт журнала "Новая Эўропа".
    БД "Авторитетные файлы" Национального информационно-библиотечного центра ЛИБНЕТ.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере