unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль (Кіраўскі раён)

    Помнік палацава-паркавай архітэктуры позняга класіцызму 18–19 стст. Належаў роду Булгакаў. Уключаў палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, штучныя вадаёмы, парк. Палац пабудаваны ў 1830-я гг. (архітэктар К. Падчашынскі). Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку палаца размяшчаўся сельскагаспадарчы каледж. У 1973 г. адрэстаўраваны па праекце Я. Курто. З 1996 г. – краязнаўчы музей і музычная школа. Чарговая рэстаўрацыя пачата ў 2009 г. Пасля яе ў палацы размесціцца музейная экспазіцыя, міні-гасцініца і сельская бібліятэка.
    Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне аграгарадка Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, на беразе р. Дабасна.

        Варыянтная форма назвы
    Булгакаў палацава-паркавы комплекс (Жылічы, аграгарадок; Кіраўскі раён)
    Дабасна, сядзіба (Кіраўскі раён)
    Добасна, сядзіба (Кіраўскі раён)
    Палац Булгакаў (Жылічы, аграгарадок; Кіраўскі раён)

        Гл. таксама
    Жиличский дворцово-парковый ансамбль (Кировский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск, 1984.
    Усадьба в Добосне : гипотеза / Ольга Кукуня // Архитектура и строительство : научно-технический журнал. ― 2010. ― № 5. ― С. 40―43. (3ОК198)
    Сайт "Глобус Беларуси".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере