unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Берасцейскі замак

    Комплекс умацаванняў у Брэсце (Берасці) у 14–18 стст. Займаў плошчу больш за 2 га, быў умацаваны земляным валам. Замак неаднаразова падвяргаўся аблогам і разбурэнню. У 14 ст. быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, палякамі, у 1500 г. вытрымаў аблогу крымскіх татараў. У 1525 г. згарэў. Нанова адбудаваны замак быў разбураны у час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. Адноўлены ва ўмовах вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1657 гг). У 1657 г. захоплены шведамі, у 1660 і 1661 гг. – рускімі, у 1705 г. у час Паўночнай вайны – шведамі. У 1828 г. на месцы замка былі пабудаваны пяць бастыёнаў, якія пазней увайшлі ў склад Брэсцкай крэпасці.
    Размяшчаўся каля сутокаў Мухаўца і Заходняга Буга на трохвугольным у плане мысавым гарадзішчы.

        Варыянтная форма назвы
    Брэсцкі замак

        Гл. таксама
    Берестейский замок (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Брэсцкі замак / М. А. Ткачоў // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. — С. 91.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Минск, 2005.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере