unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дукора, аграгарадок (Пухавіцкі раён)

    Тэрыторыя вядома з 16 ст. як маёнтак Бакшты ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З першай паловы 19 ст. існавала Дукорская сядзіба. У 1880 г. воласць уключала мястэчка Дукору, сяло Дукорку (Дукоркі) – у 1967 г. злілася з в. Дукора. З 1861 г. – цэнтр воласці, у 1881 г. мястэчка аб'ядналася з сялом. У 1924–1960 гг. – цэнтр сельсавета ў Смілавіцкім, Пухавіцкім, Рудзенскім раёнах. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. З 1960 г. – вёска ў складзе Пухавіцкага раёна. З 02.05.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Дукорскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Дукора, агрогородок (Пуховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере