unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Міжэрычы, аграгарадок (Зэльвенскі раён; Гродзенская вобласць)

    Вядома з 16 ст. як двор Межырэч (Міжрэчча), уладанне Нацовічаў (Нацаў), Ільінічаў. У 1550 г. – мястэчка Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1802 г. у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. З 1921 г. – у Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Межырэцкага сельсавета Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1954 г. – у Каралінскім, з 1959 г. – у Тулаўскім сельсаветах. У 1970-я гг. удакладнена назва – Міжэрычы замест Межырэчча. З 24.08.2012 г. – аграгарадок. З 2017 г. – у Каралінскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Каралінскім сельсавеце Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Medzyrzecz, вёска (польская мова)
    Межырэч, двор (папярэдні загаловак)
    Межырэчча, вёска (папярэдні загаловак)
    Міжрэчча, двор (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мижеричи, агрогородок (Зельвенский район; Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    З гісторыі Міжэрычаў / Вітальд Карпыза, Генадзь Семянчук // Ваўкавышчына: краязнаўчы часопіс. — 2009. — № 1. — С. 10—13.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 04.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере