СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Малая Лапеніца, вёска (Ваўкавыскі раён) |
У 1530 г. – вёска Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1886 г. – мястэчка, у Ізабелінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. З 1919 г. – у БССР, З 1921 г. – у Польшчы, у Ізабелінскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. Дзяржаўны пералік мясцовасцей пры Польшчы да 1939 г. адрозніваў дзве Лапеніцы: Вялікую – вёску з фальваркам, і Малую Лапеніцу – мястэчка. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. вёска ў Ізабелінскім сельсавеце Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1980 г. у Ваўкавыскім сельсавеце Ваўкавыскага раёна.
Знаходзіцца ў Ваўкавыскім сельсавеце Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Варыянтная форма назвы
Лапеніца, маёнтак (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Малая Лапеница, деревня (Волковысский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
Лапеніца / Вітальд Карпыза // Ваўкавышчына : краязнаўчы часопіс. ― 2008. ― № 5. ― С. 14―17. (3Н//1713)
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 15.10.2015.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |