unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аздамічы, вёска (Столінскі раён)

    Вядома з канца 18 ст. як сяло Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, уласнасць Салагубаў (паводле іншых звестак – упершыню згадваецца ў 1509 г.). У 1811 г. – у складзе казённага Тураўскага маёнтка. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы. Паводле перапісу 1921 г. – вёска Хорскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. да ліпеня 1954 г. – цэнтр сельсавета, потым у Рамельскім сельсавеце. Да лістапада 1961 г. – у Давыд-Гарадоцкім, потым у Столінскім (да студзеня 1954 г.) раёнах Пінскай, затым Брэсцкай абласцей.
    Знаходзіцца ў Рамельскім сельсавеце Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, на р. Маства.

        Варыянтная форма назвы
    Ваздамічы, вёска

        Гл. таксама
    Оздамичи, деревня (Столинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Аздамічы / Іван Труханавец // Тураўшчына: мінулае, сучаснасць, будучыня. ― Вып. 3. ― Тураў ; Мінск, 2000. — С. 123—124. (Упершыню згадваецца ў 1509 г.)
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере