unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ізабелін, вёска (Ваўкавыскі раён)

    Вядома з 1-й пал. 16 ст. пад назвай Петуховічы (затым Петухова) і Крыштафова ў складзе Гродзенскага, затым Ваўкавыскага паветаў Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1750-я г. Ян Флемінг у гонар сваёй дачкі перайменаваў мястэчка ў Ізабелін. У 16–19 стст. уладанне Яновічаў, Клочкаў, Дарагастайскіх, Сапегаў, Флемінгаў, Грабоўскіх, Стравінскіх і інш. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. Пасля вайны 1812 г. Ізабелін часова стаў цэнтрам павета. У 1865 г. мястэчка – цэнтр Ізабелінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр Ізабелінскай гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Ізабелінскага сельсавета Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці.
    Цэнтр Ізабелінскага сельсавета Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Крыштафова, вёска (папярэдні загаловак)
    Петухаў, вёска (папярэдні загаловак)
    Петухова, вёска (папярэдні загаловак)
    Петуховічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Изабелин, деревня (Волковысский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Ізабелін : з гісторыі пасяленняў / Вітальд Карпыза // Ваўкавышчына : краязнаўчы часопіс. ― 2008. ― № 4. — С. 6―8. (3Н//1713) (Папярэдняя назва – Петухаў.)
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере