unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Karpowicz, Michał Franciszek (1744—1803) (польская мова)

    Месца нараджэння: мяст. Камянец Берасцейскага ваяводства (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці). Палiтычны i царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнiк. Адукацыю атрымаў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме (1751–1761 гг.). З 1767 г. – прафесар філасофіі Варшаўскай семінарыі, з 1771 г. выкладаў багаслоўе ў Кракаве, у 1772–1774 гг. – багаслоўе і царкоўную гісторыю ў епархіяльнай семінарыі пры касцёле св. Казіміра ў Вільні. З 1783 г. – прафесар дагматычнай філалогіі ў Галоўнай літоўскай школе ў Вільні. Удзельнік паўстання 1794 г.
    Займаўся таксама прапаведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў. Набыў шырокую вядомасць сваімі казаннямі, асабліва перад адкрыццём Трыбунала ВКЛ у Гародні (1775–1784 гг.).

        Варыянтная форма імя
    Karpavičius, Mykolas Pranciškus (1744—1803) (літоўская мова)
    Карпович, Михаил (1744—1803) (руская мова)
    Карповіч, Міхал Францішак (1744—1830)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
    Encyklopedia katolicka. T. 8. ― Lublin, 2002.
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (Варшава).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере