unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маркавічы, вёска (Гомельскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, велікакняжацкая ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца ў 1562–1571 гг. (паводле другіх крыніц – у 1526–1531 гг.) у матэрыялах аб удакладненні межаў паміж ВКЛ і Чарнігаўскім княствам. У 1640-х гг. – у Гомельскім старостве. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у складзе Расійскай імперыі. Цэнтр Маркавіцкай воласці (да мая 1923 г.) Беліцкага, з 1852 г. – Гомельскага павета Магілёўскай, з красавіка 1919 г. – Гомельскай губерняў. Са снежня 1926 г. – цэнтр Маркавіцкага сельсавета Насовіцкага, са жніўня 1927 г. – Церахоўскага, са снежня 1962 г. – Добрушскага, са студзеня 1965 г. – Гомельскага раёнаў Гомельскай (да ліпеня1930 г.) акругі, з лютага 1938 г. – Гомельскай вобласці.
    Цэнтр Маркавіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, размешчана на р. Быкаўка (прыток р. Нямыльня).

        Гл. таксама
    Марковичи, деревня (Гомельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1986.
    З гісторыі вёскі Маркавічы Гомельскага раёна і яе наваколля / Н. А. Багамольнікава, Д. Мальцава // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час : зборнік навуковых артыкулаў. ― 2009. ― Вып. 2. ― С. 70―73. (3Н//1546) (Храналогія: 1526–1531 гг.)
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 23.10.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере