unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Азёры, аграгарадок (Гродзенскі раён)

    У дакументах упершыню ўпамінаецца пад 1398 г. як "двор Вітаўта", у 15–17 стст. – велікакняжацкая ўласнасць, цэнтр воласці Гродзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікана Княства Літоўскага. У 1518 г. упамінаецца як мястэчка. У 16 – 2-й пал. 18 стст. – у складзе Гродзенскай эканоміі, цэнтр Азёрскай губерні. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. З 1919 г. – у БССР. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у складзе Скідзельскага (Беластоцкай, з 1944 г. – Гродзенскай абласцей), з 1962 г. – Гродзенскага раёнаў БССР. У 1940–1955 гг. – гарадскі пасёлак. З 07.12.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Азёрскага сельсавета Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Озеры, агрогородок (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.05.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере