unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бор, вёска (Чашніцкі раён)

    У 18 ст. вёска ў складзе маёнтка Баліна ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Полацкага намесніцтва Беларускай губерні, з 1802 г. – у Віцебскай губерні. У 19 ст. – у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У пачатку 20 ст. засценак у Гарадзевіцкай воласці Лепельскага павета. З 1919 г. – у РСФСР. З 1923 г. – у Чашніцкай воласці Бачэйкаўскага павета. З 03.03.1924 г. – у БССР, з 20.06.1924 г. – у Віцебскім павеце. З 17.07.1924 г. – у Чашніцкім раёне Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 20.08.1924 г. – у Цяпінскім сельсавеце. З 1935 г. – у Лепельскай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1944 гг. – вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1962 г. – у Бешанковіцкім, з 1965 г. – зноў у Чашніцкім раёнах. З 1980 г. – у Празямлянскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Празямлянскім сельсавеце Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Бор, деревня (Чашникский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 21.07.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере