unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальная юрыдычная акадэмія Украіны імя Яраслава Мудрага (Харкаў)

    Гісторыя акадэміі бярэ пачатак у 1804 г., калі створаны Харкаўскі імператарскі ўніверсітэт, у склад якога ўваходзіла аддзяленне маральных і палітычных навук. У 1835 г. яно перайменавана ў юрыдычны факультэт універсітэта. У 1920 г. на базе юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта створаны Інстытут народнай гаспадаркі. У 1930 г. на базе яго прававога факультэта ўтвораны Інстытут савецкага будаўніцтва і права. У 1933 г. інстытут перайменаваны ва Усеўкраінскі камуністычны інстытут савецкага будаўніцтва і права. У 1937 г. пераўтвораны ў Харкаўскі юрыдычны інстытут, перш імя Л. Кагановіча, пасля – імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1991 г. Харкаўскі юрыдычны інстытут рэарганізаваны ва Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію. У сакавіку 1995 г. акадэміі прадастаўлены статус нацыянальнай самакіравальнай (аўтаномнай) дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы, а ў лістападзе 1995 г. прысвоена імя Яраслава Мудрага. У 2010 г. Нацыянальная юрыдычная акадэмія Украіны імя Яраслава Мудрага пераўтворана ў Нацыянальны ўніверсітэт "Юрыдычная акадэмія Украіны імя Яраслава Мудрага". У 2013 г. перайменаваны ў Нацыянальны юрыдычны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага.

        Варыянты назвы
    Национальная юридическая академия Украины имени Ярослава Мудрого (Харьков) (руская мова)
    Національна юридична академія України імені Ярослава Мудрого (Харкаў) (украінская мова)
    НЮАУ (Харкаў) (скарачэнне)
    Украінская юрыдычная акадэмія (Харкаў) (папярэдні загаловак)
    Харкаўскі юрыдычны інстытут імя Л. Кагановіча (папярэдні загаловак)
    Харкаўскі юрыдычны інстытут імя Ф. Э. Дзяржынскага (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Національна юридична академія України імені Ярослава Мудрого (Харкаў) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Професори Национальної юридичної Академії України їмені Ярослава Мудрого. ― Харків, 2004. (1//247652К(039))
    Сайт Нацыянальнай юрыдычнай акадэміі Украіны імя Яраслава Мудрага.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере