unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кляшторная, Тадзіяна Тодараўна (пісьменніца ; педагог ; 1929—2011)

    Месца нараджэння: в. Парэчча Лепельскага раёна Мінскай вобласці. Дзіцячая пісьменніца. Скончыла Каменскую сярэднюю школу, Лепельскае педагагічнае вучылішча (1954). Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Ленінградзе, Прыбалтыцы і іншых гарадах. У 1967 г. вярнулася ў Беларусь. Працавала ў Лепелі настаўніцай, выхавальніцай дзіцячага сада. З 1971 г. пераехала ў Віцебск. Друкавалася ў Лепельскай раённай газеце "Ленінскі сцяг", абласной газеце "Віцебскі рабочы", у рэспубліканскіх газетах "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена", "Настаўніцкая газета" і часопісах "Сялянка", "Родная прырода", "Вясёлка" і інш. Член літаратурнага аб'яднання пры газеце "Віцебскі рабочы". У 2000 г. стварыла ў Віцебску дзіцячы літаратурна-творчы гурток "Паэтычная сцяжынка".
    Аўтар вершаў, пераважна для дзяцей (зборнікі вершаў: "Паўцякалі цацкі" (1982), "Ветлівыя словы" (1991), "Пахі вясны" (1991)).

        Варыянтная форма імя
    Азарэнка, Тадзіяна Тодараўна (1929—2011) (прозвішча ў замужжы)
    Кляшторная, Тадиана Федоровна (1929—2011) (руская мова)
    Кляшторная, Тадзіяна Фёдараўна (1929—2011)
    Кляшторная, Таццяна Тодараўна (1929—2011)
    Кляшторная, Тодиана Тодоровна (1929—2011) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Паўцякалі цацкі : вершы : [для дашкольнага ўзросту] / Тадзiяна Кляшторная. ― Мінск, 1982.
    Пахі вясны : вершы : [для дашкольнага ўзросту] / Т. Ф. Кляшторная [і інш. ; мастак Р. Панцялееў]. ― Мінск, 1991. (На тытульным лісце – Тадзіяна Кляшторная, у выхадных звестках у канцы кнігі – Кляшторная Тадиана Федоровна = Кляшторная Тадзіяна Фёдараўна на рускай і беларускай мовах.)
    Сайт "Прыдзвінскі край : гісторыі і сучаснасць". Дата звароту: 23.10.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере