СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Кляшторная, Тадзіяна Тодараўна (пісьменніца ; педагог ; 1929—2011) |
Месца нараджэння: в. Парэчча Лепельскага раёна Мінскай вобласці. Дзіцячая пісьменніца. Скончыла Каменскую сярэднюю школу, Лепельскае педагагічнае вучылішча (1954). Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Ленінградзе, Прыбалтыцы і іншых гарадах. У 1967 г. вярнулася ў Беларусь. Працавала ў Лепелі настаўніцай, выхавальніцай дзіцячага сада. З 1971 г. пераехала ў Віцебск. Друкавалася ў Лепельскай раённай газеце "Ленінскі сцяг", абласной газеце "Віцебскі рабочы", у рэспубліканскіх газетах "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена", "Настаўніцкая газета" і часопісах "Сялянка", "Родная прырода", "Вясёлка" і інш. Член літаратурнага аб'яднання пры газеце "Віцебскі рабочы". У 2000 г. стварыла ў Віцебску дзіцячы літаратурна-творчы гурток "Паэтычная сцяжынка".
Аўтар вершаў, пераважна для дзяцей (зборнікі вершаў: "Паўцякалі цацкі" (1982), "Ветлівыя словы" (1991), "Пахі вясны" (1991)).
Варыянтная форма імя
Азарэнка, Тадзіяна Тодараўна (1929—2011) (прозвішча ў замужжы) |
Кляшторная, Тадиана Федоровна (1929—2011) (руская мова) |
Кляшторная, Тадзіяна Фёдараўна (1929—2011) |
Кляшторная, Таццяна Тодараўна (1929—2011) |
Кляшторная, Тодиана Тодоровна (1929—2011) (руская мова) |
Крыніцы iнфармацыі
Паўцякалі цацкі : вершы : [для дашкольнага ўзросту] / Тадзiяна Кляшторная. ― Мінск, 1982.
Пахі вясны : вершы : [для дашкольнага ўзросту] / Т. Ф. Кляшторная [і інш. ; мастак Р. Панцялееў]. ― Мінск, 1991. (На тытульным лісце – Тадзіяна Кляшторная, у выхадных звестках у канцы кнігі – Кляшторная Тадиана Федоровна = Кляшторная Тадзіяна Фёдараўна на рускай і беларускай мовах.)
Сайт "Прыдзвінскі край : гісторыі і сучаснасць". Дата звароту: 23.10.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |