unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі народны саюз (Віцебск)

    Беларускі народны саюз, грамадска-палітычная арганізацыя кансерватыўна-клерыкальнага кірунку ў Віцебску ў 1917–1918 гг. на чале з урачом і выкладчыкам настаўніцкага інстытута Ф. Грыгаровічам, чыноўнікам Б. Бялыніцкім-Бірулям, праваслаўным свяшчэннікам А. Гусарэвічам, краязнаўцам У. Стукалічам і інш. Сацыяльнай базай БНС была інтэлігенцыя, праваслаўнае духавенства. Саюз выражаў інтарэсы дробнабуржуазных слаёў праваслаўнага насельніцтва Віцебшчыны. БНС лічылі Беларусь неад'емнай часткай Расіі і адказвалі ёй ў праве на дзяржаўнае самавызначэнне. Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. не прынялі, вялі антыбальшавіцкую барацьбу. У 1918 г. кіраўнікі БНС расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губ. НК.

        Варыянты назвы
    БНС (Віцебск) (скарачэнне)
    Віцебскі беларускі народны саюз
    Віцебскі беларускі саюз

        Гл. таксама
    Белорусский народный союз (Витебск) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Октябристы в 1917–1918 гг.: к истории Витебского белорусского народного союза / Д. С. Лавринович // Российские и славянские исследования. — 2009. — Вып. 4. — С. 130—135. (3ОК15172)
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Сайт "Живой Журнал".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере