СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Беларускі народны саюз (Віцебск) |
Беларускі народны саюз, грамадска-палітычная арганізацыя кансерватыўна-клерыкальнага кірунку ў Віцебску ў 1917–1918 гг. на чале з урачом і выкладчыкам настаўніцкага інстытута Ф. Грыгаровічам, чыноўнікам Б. Бялыніцкім-Бірулям, праваслаўным свяшчэннікам А. Гусарэвічам, краязнаўцам У. Стукалічам і інш. Сацыяльнай базай БНС была інтэлігенцыя, праваслаўнае духавенства. Саюз выражаў інтарэсы дробнабуржуазных слаёў праваслаўнага насельніцтва Віцебшчыны. БНС лічылі Беларусь неад'емнай часткай Расіі і адказвалі ёй ў праве на дзяржаўнае самавызначэнне. Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. не прынялі, вялі антыбальшавіцкую барацьбу. У 1918 г. кіраўнікі БНС расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губ. НК.
Варыянты назвы
БНС (Віцебск) (скарачэнне) |
Віцебскі беларускі народны саюз |
Віцебскі беларускі саюз |
Гл. таксама
Белорусский народный союз (Витебск) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Октябристы в 1917–1918 гг.: к истории Витебского белорусского народного союза / Д. С. Лавринович // Российские и славянские исследования. — 2009. — Вып. 4. — С. 130—135. (3ОК15172)
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
Сайт "Живой Журнал".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |