unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сергіевіч, Юльян Іосіфавіч (пісьменнік ; 1910—1976)

    Месца нараджэння: в. Ленкаўшчына, Маладзечанскі раён Мінскай вобласці. Беларускі паэт, самадзейны мастак. Удзельнік II Міравой вайны. У верасні 1939 г. мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у палон. У 1946–1947 гг. рэпрэсіраваны, да 1956 г. знаходзіўся ў лагерах Поўначы, Сібіры, Казахстана.
    Літаратурнай творчасцю займаўся з 10-гадовага ўзросту. Друкаваўся ў часопісах "Маладое жыццё", "Маланка", "Шлях моладзі", "полымя" і інш. перыядычных выданнях.
    Як мастак размалёўваў насценныя кілімы, пісаў тэматычныя картыны з жыцця вёскі. Творы экспанаваліся на мастацкіх выстаўках.

        Варыянтная форма імя
    Сергиевич, Юлиан Иосифович (писатель ; 1910—1976) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны даведнік. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1995.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере